Беларуская дзяржава

Нацыяналізаваны кінематограф
1919

Пра тое, што адбывалася ў беларускіх кінатэатрах у гэты час, захавалася мала звестак.

Аднак вядома, што на Захадзе толькі пачыналася хваля супраціву бальшавізму і камунізму. Адным з кінематаграфічных сведчанняў таго перыяду з’яўляецца фільм «Бальшавізм пад судом»/Bolshevism on Trial, які выйшаў у ЗША ў 1919 годзе. Сюжэт распавядае пра «сацыялістычнага агітатара», які пераконвае спагадлівую прадстаўніцу вышэйшага грамадства прыняць яго погляды. Яна выдаткоўвае сямейныя грошы , каб набыць востраў, дзе яны арганізуюць «сацыялістычны эксперымент», які заканчваецца катастрофай. Адзін з герояў фільма — карэнны амерыканец Сака, якога сыграў Лютэр Стэндынг Бэр.1

Афіша фільма «Бальшавізм пад судом»/Bolshevism on Trial, 1919.
Крыніца: Mayflower Photoplay Company / Select Pictures Corporation, Грамадскі набытак, праз Wikimedia Commons.

Фільм таксама быў вядомы пад назвамі «Чырвоная рэспубліка» (Red Republic) і «Разбітыя мары» (Shattered Dreams).2

У 1919 годзе вайна і палітыка ўплывалі на кіраванне краінай і разам з тым стваралі падмурак для будучых кінематаграфічных сюжэтаў.

Беларускі гісторык Ян Запруднік пісаў, што 20 снежня 1918 года VI абласная канферэнцыя «Расійскай камуністычнай партыі (бальшавікоў)» у Смаленску была ператвораная ў Першы з’езд Камуністычнай партыі Беларусі.3

Іншы беларускі даследчык, Іван Любачка, адзначаў, што 23 снежня ў Маскве Цэнтральны Камітэт Расійскай камуністычнай партыі разгледзеў «беларускае пытанне» і ў той жа дзень прыняў рашэнне стварыць Беларускую Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку.4

эр Андэрс Рудлінг, даследчык беларускага нацыяналізму, адзначае, што праз тыдзень пасля прыняцця рашэння аб стварэнні беларускай савецкай дзяржавы адбыліся важныя падзеі. 25 снежня Сталін абвясціў рашэнне стварыць савецкі беларускі ўрад.5 Савецкая ўлада даручыла Паўночна-Заходняму абласному камітэту Расійскай камуністычнай партыі (тэрыторыю Беларусі ў той час называлі Паўночна-Заходнім краем) склікаць сваю шостую канферэнцыю ў Смаленску. На першым пасяджэнні, якое адбылося 30 снежня, было прынята рашэнне змяніць назву партыі на «Камуністычная партыя (бальшавікоў) Беларусі».6 А ўжо 31 снежня гэты Першы з’езд Камуністычнай партыі Беларусі абвясціў аб стварэнні Часовага рабоча-сялянскага рэвалюцыйнага ўрада.7

Першы беларускі камуністычны атрад перад адпраўленнем з Петраграда ў Мінск, 1919.
Крыніца: https://library-mogilev.wixsite.com/1919-bssr

У той час, вядома, выкарыстоўваліся тэрміны «Белоруссия» ці «Бѣлоруссія». Тут жа мы ўжываем сучасную назву — Беларусь.

На з’ездзе быў абраны Цэнтральны выканаўчы камітэт у складзе 50 чалавек, сярод якіх былі Аляксандр Чарвякоў і Іосіф Адамовіч. 8 Абодва яны адыгралі ключавую ролю ў арганізацыі вытворчасці і выхаду першага фільма «Белдзяржкіно» — «Лясная быль». (падрабязней пра фільм — у асобным матэрыяле).

Аляксандр Чарвякоў.
Крыніца: Грамадскі набытак, праз Wikimedia Commons.

Іосіф Адамовіч.
Крыніца: Грамадскі набытак, праз Wikimedia Commons.

У першы дзень Новага года, 1 студзеня 1919 года, з’явілася першая савецкая беларуская дзяржава — не як Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка, а як Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Беларусь (ССРБ). Яна была абвешчаная ў Смаленску, а ўжо 8 студзеня яе ўрад пераехаў у Мінск. ССРБ заявіла прэтэнзіі на шырокую тэрыторыю — прыкладна ў межах, на якія раней прэтэндавала Беларуская Народная Рэспубліка. 9

Сцяг Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі, 1919–1927 гг.
Крыніца: Грамадскі набытак, праз Wikimedia Commons.

ПАСТАНАНОВА

Усеўсерасійскага Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта ад 5 лютага 1919 года «Аб прызнанні незалежнасці Беларускай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі».

Усерасійскі Цэнтральны Выканаўчы Камітэт, заслухаўшы даклад прадстаўнікоў Беларускай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі аб становішчы ў Беларусі і дзейнасці савецкай улады, пастанаўляе:

1.Прыняць прызнанне незалежнасці Беларускай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі.

2.Прапанваць Савету народных камісараў РСФСР распачаць перамовы з Саветам народных камісараў Беларускай ССР для заключэння пагаднення па пытаннях узаемнай зацікаўленасці.

Старшыня Усерасійскага Цэнтральнага Выканаўчага Камітэту,10

Я. Свярдлоў

У анлайн-артыкуле Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адзначаецца, што ужо ў студзені 1919 года пачалася актыўная праца па «нацыяналізацыі» кінематографа.11 Абрам Галкін, які пазней стаў першым кіраўніком «Белдзяржкіно», быў адным з ініцыятараў нацыяналізацыі кінаіндустрыі ў Віцебску. Мяркуецца, што на той момант ён займаў пасаду старшыні Савета мастацкіх прадпрыемстваў губернскага аддзела народнай асветы, і менавіта ён прапанаваў, каб Віцебскі аддзел народнай асветы ўзяў пад свой кантроль кінасправу ў рэгіёне.12 У артыкуле адзначаецца, што Віцебск не толькі здзейсніў нацыяналізацыю, але і што гэтая праграма была паспяховай.13 Яна дазволіла арганізаваць кінапаказ не толькі ў самім Віцебску, але і на тэрыторыі Магілёўскай і Смаленскай губерняў.

Віцебск, пачатак XX стагоддзя.
Крыніца: https://planetabelarus.by/publications/29-iyunya-osnovanie-vitebska/

Новая беларуская савецкая дзяржава, якая мела намер нацыяналізаваць кінематограф, праіснавала ўсяго 58 дзён.14 27 лютага 1919 года Расія абвясціла стварэнне няўдалай Літоўска-Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (ЛітБел).15

Гісторык Дэвід Уілсан апісаў кароткае існаванне гэтай дзяржавы наступным чынам:

«Тэарэтычна ЛітБел існавала да 25 жніўня 1919 года, але яе ўзброеныя сілы вымушана адступалі пад націскам польскага наступу, які пачаўся ў красавіку 1919 года і ўжо ў ліпені дасягнуў тэрыторыі Беларусі.

Сілы ЛітБела паступова адступалі на ўсход. Першай сталіцай была Вільня, другой — Мінск, трэцяй — Смаленск — перамяшчэнне, выкліканае не гістарычным сэнсам, а выключна неабходнасцю. Бальшавікі хутка адмовіліся ад гэтай ідэі».16

Дэвід Уілсан

ЛітБел — тэрыторыя, абведзеная сінім колерам.
Крыніца: Renata3, CC BY-SA 3.0, https://creativecommons.org/licenses/by-sa/3.0, праз Wikimedia Commons.

Савецкая Расія хутка апынулася ў стане двух войнаў. Па-першае, ішла Грамадзянская вайна: у сакавіку 1919 года Белая армія, якая выступала за вяртанне царызму, пачала сваё першае наступленне. Па-другое, была савецка-польская памежная вайна, якая цягнулася з лютага 1919 года да 18 сакавіка 1921 года.

Савецкая ўлада кантралявала тэрыторыю, выдзеленую аранжавым колерам. Белая армія і Польская армія пазначаны зялёнымі подпісамі. Тэрыторыя новай ССРБ — гэта невялікая шэрая зона з кропкай, што абазначае Мінск. Стрэлка з пазнакай «Палякі» паказвае напрамак ціску, які аказвала польская армія на маладую рэспубліку.
Крыніца: https://www.techpedia.pl/index.php?str=tp&no=39016

Баявыя дзеянні не перашкодзілі бальшавікам займацца ўнутранымі справамі па ўмацаванні ўлады. Яшчэ ў 1918 годзе яны пачалі здымаць агітацыйна-прапагандысцкія фільмы, каб распаўсюджваць сваю ідэалогію. Гэтыя стужкі дастаўляліся ў рэгіёны, якія кантралявалі бальшавікі, рознымі спосабамі, у тым ліку на цягніках.

Кіназнаўца Рычард Тэйлар апісаў сітуацыю так:

«Пакуль яшчэ хапала кінаплёнкі, функцыя кінасекцыі была двайная: па-першае, дэманстраваць у правінцыях агітацыйныя фільмы, створаныя ў цэнтры (у Маскве), і, па-другое, пастаўляць у цэнтр кінахроніку і дакументальныя матэрыялы з правінцый.»17

Рычард Тэйлар

Цягнікі, як і варта было чакаць, насілі рэвалюцыйныя назвы — «Ленін» і «Кастрычніцкая рэвалюцыя». У сакавіку 1919 года цягнік «Ленін» наведаў Мінск і Віцебск, а з красавіка 1919 па снежань 1920 года ў Мінск неаднаразова прыязджаў і цягнік «Кастрычніцкая рэвалюцыя».18

На сайце Incite ёсць старонка, прысвечаная цягніку «Кастрычніцкая рэвалюцыя»:

На ёй прадстаўлены фатаздымкі, зробленыя Дзыгам Вертавым — раннім савецкім кінарэжысёрам, які таксама ствараў кінахроніку «Кінатыдзень». Першыя дзве хвіліны гэтага фільма паказваюць агітцягнік у руху. Асабліва варта адзначыць камічны момант прыкладна на 1-й хвіліне, калі вялізны бальшавік выпадкова пераходзіць паміж камерай і рабочымі, што грузяць цягнік, засланяючы сабою грузчыкаў. Адзін з членаў брыгады, значна ніжэйшы ростам і маладзейшы, які «пазіраваў» перад камерай, рашуча адштурхоўвае здзіўленага чалавека ўбок.

У 2023 годзе «Гомель сёння» пісаў, што ў чэрвені 1919 года Міхаіл Калінін, тагачасны старшыня Усерасійскага Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта, прыбыў у Гомель на агітпрап-цягніку, каб выступіць на мітынгу ў кінатэатры «Тэатр мастацтваў». Пасля гэтага тэатр быў перайменаваны ў «Першы Савецкі», а праз некалькі гадоў атрымаў імя Калініна. 19

Калінін на чыгуначным вакзале ў Гомелі, 1919 год.
Крыніца: Абецадарскі Л.С. і інш. Гісторыя Беларускай ССР. У двух тамах, т. 2. — Мінск: Акадэмія навук БССР, 1961. — С. 140.


1 Hanson, Patricia King and Gevinson, Alan, eds./Хэнсан, Патрыцыя Кінг і Гевінсан, Алан (рэд.), "Bolshevism on Trial"/«Бальшавізм на лаве падсудных» *The American Film Institute Catalog of Motion Pictures Produced in the United States, vol.F1: Feature Films/Каталог мастацкіх фільмаў Амерыканскага інстытута кіно. Т. F1: Мастацкія фільмы, 1911-1920, Berkeley: University of California Press/Берклі: Выдавецтва Каліфарнійскага ўніверсітэта, 1988 с 176-78; https://catalog.afi.com/Film/17365-BOLSHEVISM-ONTRIAL?sid=64e13d8b-505e-4dba-a0be-f047d3695dc9&sr=11.768501&cp=1&pos=0

2 Ibid.

3 Zaprudnick, Jan/Запруднік, Ян Belarus, At a Crossroads in History/Беларусь на гістарычных скрыжаваннях, Westview Press/Выдавецтва «Веств’ю», 1993. С.70.

4 Lubachko, Ivan S./Любачка, Іван С. Belorussia Under Soviet Rule, 1917-1957/Беларусь пад савецкай уладай, 1917–1957 The University Press of Kentucky/Выдавецтва Кентукскага ўніверсітэта (The University Press of Kentucky), 1972. с. 27.

5 Rudling, Per Anders/Рудлінг, Пер Андэрс, The Rise and Fall of Belarusian Nationalism/Уздым і заняпад беларускага нацыяналізму, University of Pittsburgh Press/Выдавецтва Пітсбургскага ўніверсітэта, 2014. С. 96.

6 Lubachko, p. 28, citing T. Gorbunov/Любачка, с. 28, са спасылкай на Т. Гарбуноў, Lenin and Stalin in the struggle for freedom and independence of the Belarusian people Historical Journal/Ленін і Сталін у барацьбе за свабоду і незалежнасць беларускага народа // Гістарычны часопіс, № 2–3, 1944. — С. 16.; Rudling, p. 97/Рудлінг, с. 97, Шумейка і інш. Па волі народа, — С. 239–240; Yekelchyk, Serhy/Екельчык, Сергій, Ukraine: Birth of a Modern Nation/Украіна: нараджэнне сучаснай нацыі, Oxford University Press/Выдавецтва Універсітэта Оксфарда, 2007, С. 241-242.

7 Lubachko, p. 28., citing/Любачка, с. 28, са спасылкай на: Kastrychnik and Belarus: articles and documents/Кастрычнік на Беларусі: зборнік артыкулаў і дакументаў. — Мінск, 1927. — С. 123.

8 Любачка, с. 30, ізноў са спасылкай на: Кастрычнік на Беларусі: зборнік артыкулаў і дакументаў. — Мінск, 1927.

9 Рудлінг, С. 97.

10 "Постановление Президиума ВЦИК о признании независимости Белорусской Социалистической Советской Республики. 5 февраля 1919 г."/«Пастанова Прэзідыума УЦВК аб прызнанні незалежнасці Беларускай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі. 5 лютага 1919 г.» ЭЛЕКТРОННАЯ БИБЛИОТЕКА ИСТОРИЧЕСКИХ ДОКУМЕНТОВ/ЭЛЕКТРОННАЯ БІБЛІЯТЭКА ГІСТАРЫЧНЫХ ДАКУМЕНТАЎ. https://docs.historyrussia.org/ru/nodes/283753-postanovlenie-prezidiuma-vtsik-o-priznanii-nezavisimosti-belorusskoy-sotsialisticheskoy-sovetskoy-respubliki-5-fevralya-1919-g Прагледжана 30 жніўня 2025.

11 Киноэхо из прошлого: что смотрели жители Беларуси сто лет назад/«Кінарэха з мінулага: што глядзелі жыхары Беларусі сто гадоў таму» Национальная библиотека Беларуси/Нацыянальная бібіліятэка Беларусі. https://www.nlb.by/content/news/proekt-svideteli-epokhi-belarus-na-stranitsakh-gazet-100-letney-davnosti/kinoekho-iz-proshlogo-chto-smotreli-zhiteli-belarusi-sto-let-nazad/ Прагледжана 30 лістапада 2024.

12 Шумилин, Д.А. и др./Шумілін, Д.А. і інш. Временик Зубовского Института/«Штогоднік Зубаўскага інстытута» № 2(29)/No. 2(29) Министерство культуры Российской Федерации Российский институт истории искусств/Міністэрства культуры Расійскай Федерацыі Расійскі інстытут гісторыі мастацтваў, Санкт-Пецярбург, 2020 С. 230.

13 Киноэхо из прошлого: что смотрели жители Беларуси сто лет назад/«Кінарэха з мінулага: што глядзелі жыхары Беларусі сто гадоў таму».

14 Рудлінг, С. 97.

15 Рудлінг, С. 98.

16 Wilson, Andrew/Уілсан, Эндру Belarus, The Last European Dictatorship/Беларусь: Апошняя дыктатура Еўропы. Yale University Press/Ёльскае ўніверсітэцкае выдавецтва, 2011. — С. 99.

17 Taylor, Richard/Тэйлар, Рычард. A Medium for the Masses: Agitation in the Civil War, Soviet Studies/Сродак для мас: агітацыя ў перыяд Грамадзянскай вайны, Савецкія даследаванні т. 22, № 4, красавік 1971. — С. 562–574, С. 568.

18 Taylor, Richard/Тэйлар, Рычард The Politics of Soviet Cinema, 1917-1929 1979/Палітыка савецкага кіно, 1917–1929 1979, 2008, Cambridge University Press./2008, Выдавецтва Універсітэта Кембрыджа, СС. 57-58.

19 «С пианистами в 30-х и с драками и поножовщиной в 80-х. Как появлялись, развивались, процветали и угасали гомельские кинотеатры – историческая статья от «Сильных новостей» /«З піяністамі ў 30-я і з бойкамі ды панажоўшчынай у 80-я. Як з’яўляліся, развіваліся, квітнелі і згасалі гомельскія кінатэатры - гістарычны артыкул ад “Моцных навін”» Гомель сегодня/«Гомель сёння», 25 студзеня 2023, a href=https://vk.com/@gomeltoday-s-pianistami-v-30-h-i-s-drakami-i-ponozhovschinoi-v-80-h-kak/>https://vk.com/@gomeltoday-s-pianistami-v-30-h-i-s-drakami-i-ponozhovschinoi-v-80-h-kak Прагледжана 23 чэрвеня 2025.

Previous
Previous

Пасля «10 дзён, што скалынулі свет»