Адкрыйце скарбы беларускага кінематографа
Гісторыя кіно
ў Беларусі
25 студзеня 1898 года — першы кінапаказ на тэрыторыі Беларусі. Яго арганізаваў спадар Кацін, уладальнік кінаапарата фірмы братоў Люм’ер.
8 снежня 1908 года — прэм’ера першага дакументальнага фільма, знятага на тэрыторыі Беларусі.
У 1907 годзе ў Мінску адкрыўся першы кінатэатр. Яго ўладальнікам стаў прадпрымальнік абруселы немец — Рыхард Эдуардавіч Штрэмер.

Мы падтрымліваем беларускую культуру ў яе гучанні праз кіно
Беларуская культура пачынаецца з Беларусі, але не зводзіцца да сябе. Яна нараджаецца з зямлі, але жыве далёка за яе межамі. Беларусы нясуць сваю краіну ў сэрцы — дзе б яны ні апынуліся.