Вайна і Рэвалюцыя.
1914-1917
Частка II
1915
Пасля таго як у жніўні 1914 года пачалася Першая сусветная вайна, ваенны поспех імкліва адвярнуўся ад Расійскай імперыі. Гісторык Лізавета Касмач апісвае, як нямецкае войска падаўляла расійскае.
Лізавета Касмач
Карта Обэр Ост. Тэрыторыі, пазначаныя як Гродна, Васілішкі, Планты, Ост, Алекшыцы, Ваўкавыск і Свіслач, прыкладна адпавядаюць значнай частцы сучаснай Заходняй Беларусі.
Крыніца: XrysD, CC BY-SA 3.0 via Wikimedia Commons.
Карта тэрыторыі Обэр Ост з нямецкага прапагандысцкага плаката часоў Першай сусветнай вайны.
Крыніца: https://pl.wikipedia.org/wiki/Ostrubel
Новы тэатр «Эдэн» адкрыўся ў Гродне праз год пасля пачатку вайны. Гэтую гісторыю дэталёва апісаў Уладзімір Сяверын. Ён адзначае, што Сяргей Манастырскі планаваў пабудаваць і адкрыць «Эдэн» у маі 1914 года. Аднак шэраг праблем, а затым і вайна, адсунулі адкрыццё да лістапада 1915-га — ужо пасля таго, як горад занялі немцы. Пасля вайны і далучэння Гродна да Польшчы Манастырскі страціў кантроль над тэатрам. Будынак захаваўся і сёння вядомы пад назвай «Чырвоная зорка».2
Пасля таго як Гродна і Брэст-Літоўск былі ўключаныя ў склад Обэр Ост, яны амаль цалкам зніклі з расійскіх і беларускіх кінахронік на перыяд з 1915 да 1939 года. Вільня, вядома ж, і раней была культурным і палітычным цэнтрам беларускага жыцця. Акупацыя горада немцамі стала пачаткам раздзялення, якое замацавалася з утварэннем Літвы.
1916
Нам не ўдалося знайсці ніякіх звестак пра фільмы ці тэатры на тэрыторыі Беларусі ў 1916 годзе. Выпускі часопіса «Сіне-Фона» часта аб’ядноўваліся — два нумары друкаваліся разам, але пра стан кінематографа на беларускіх землях не згадвалася. У «Кіне-Часопісе» часам аб’ядноўвалі нават больш за два выпускі. Пры гэтым рэкламы ў такіх нумарах было шмат. Узнікае пытанне: ці сведчыла гэта пра рост папулярнасці кіно, ці хутчэй пра адчай вытворцаў і пракатчыкаў, якія змагаліся за ўвагу гледача? Магчыма таксама, што ўзнікалі цяжкасці нават з атрыманнем матэрыялаў (паперы ці фарбы) для друку.
31 ліпеня 1916 года ў «Сіне-Фона» яшчэ можна было заўважыць, што кампанія «Тыман і Рэйнхардт» спрабавала абслугоўваць Магілёў з Кіева.
Магілёў абслугоўваўся Кіеўскім аддзяленнем кампаніі «Тыман і Рэйнхардт», 1914 год.
Крыніца: «Сіне-Фона», Нум. 17-18, 31 ліпеня 1916, с. 150.
1917
У студзені 1917 года, напярэдадні першай расійскай рэвалюцыі, якая прывяла да адрачэння Мікалая II, «Сіне-Фона» паведамляў: «Мінскія аддзяленні Расійскага таварыства аховы народнага здароўя прапануюць арганізаваць шэраг мабільных кінематографаў (персанальныя кінапраектары, рэд.) у губерні. Кінематаграфісты будуць ездзіць ад мястэчка да мястэчка і паказваць фільмы, асабліва на гігіенічную і падобныя ёй тэмы».3
У Віцебску яны паказвалі папулярны італьянскі фільм «Кабірыя», пра які пісалі як пра «беспрэцэдэнтны поспех».4
Афіша да фільма «Кабірыя».
Крыніца: Н. Маргела, Public domain, via Wikimedia Commons.
У сакавіку 1917 года, пасля рэвалюцыі, «Сіне-Фона» паведамляў толькі тое, што ў Віцебску ўсё яшчэ працягвалі працаваць «Кіно-Артс» і «Арттэатр». «…Фільм “Памёр, гаротны, у ваенным шпіталі” трымаўся ў пракаце 13 дзён запар…»5 — пісала выданне:
Часопіс «Сіне-Фона»
Брытанскі інстытут кіно захоўвае шэраг кінахронік, прысвечаных удзелу Расіі ў Першай сусветнай вайне, а таксама абедзвюм рэвалюцыям 1917 года.
У сакавіку 1917 года ў Маскве сабраліся кінематаграфісты з розных рэгіёнаў былой Расійскай імперыі, каб паспрабаваць стварыць «Саюз нацыянальнай кінематаграфіі». Аднак ініцыятыва правалілася, і замест гэтага ў розных рэгіёнах, у тым ліку і ў Мінску, пачалі ўзнікаць лакальныя саюзы. На жаль, іншых звестак пра мінскі саюз у нас няма.7
Інтэрнэт-выданне «Gomel News» у 2017 годзе пісала, што: «У 1917 годзе ў Беларусі было ўжо 56 прыватных кінатэатраў». 8
«Кіне-Часопіс» у чэрвені 1917 года з захапленнем пісаў пра фільм пад назвай «Рабаўнік чужога шчасця»:9
«У непараўнальнай карціне “Рабаўнік чужога шчасця” з уласцівай ёй умеласцю літаральна зачаравала віцебскую публіку, якая з ахвотай ішла на сеансы з яе ўдзелам», і «Нягледзячы на тое, што Жэні Партэн доўгі час адсутнічала на экранах і публіка пачала ўжо яе забываць, але затое яе правільна ахрысцілі, назваўшы “рускай Халаднай”.»10
Як высветлілася, падчас вайны ў Расіі працягвалі паказваць шмат нямецкіх фільмаў, прычым пракатчыкі часта прадстаўлялі іх як амерыканскія, галандскія, французскія ці дацкія.11 Асабліва славіўся гэтым расійскі дыстрыб’ютар Р. Перскі, які рэгулярна выдаваў нямецкія фільмы за дацкія. «Кіне-Часопіс» якраз быў яго выданнем.12
Афіша з Жэні Партэн.
Крыніца: «Кіне-Часопіс», Нум. 16, 24 Жніўня 1913,
с. 110.
Жэні Партэн, 1915. Тэхнічны музей, CC BY 2.0..
Крыніца: Wikimedia Commons 134748925.
Жэні Партэн і Эміль Янінгс у фільме «Ганна Балейн».
Канец кастрычніка 1917 года прынёс значныя змены для Расіі, якая больш не была імперыяй і знаходзілася пад кантролем Часовага ўрада. З прыходам бальшавіцкай рэвалюцыі беларускія нацыянальныя дзеячы ўбачылі магчымасць змагацца за ўласную дзяржаўнасць. Аднак, нягледзячы на палітычны хаос, беларусы працягвалі хадзіць у кіно. «Бізнес» на беларускіх землях ішоў, як і ўсюды: «шоў павінна працягвацца». І яно працягвалася.
На сайце «Семнаццаць імгненняў савецкай гісторыі»/«Seventeen Moments in Soviet History» захаваліся кадры кінахронікі, знятай адразу пасля другой рэвалюцыі.
Кадры кінахронікі, знятыя ў першыя дні пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі: фрагменты з Зімовага палаца, штаб-кватэры бальшавікоў у Смольным інстытуце і відэа з удзелам асобных рэвалюцыйных лідараў, 1917 год.
Source: https://soviethistory.msu.edu/1917-2/bolsheviks-seize-power/the-october-revolution-in-petrograd-1917/the-october-revolution-in-petrograd-1917/
Для тых, хто не ведае, чаму рэвалюцыю называюць Кастрычніцкай у Расіі і іншых краінах былога СССР, а ў заходнім свеце — Лістападаўскай, тлумачэнне даволі простае. Да лютага 1918 года Расія карысталася старым юліянскім календаром (часта яго называюць «усходнеправаслаўным»), які адставаў ад заходняга грыгарыянскага прыкладна на два тыдні. І толькі пасля прыходу бальшавікоў да ўлады ў Расіі была ўведзеная грыгарыянская сістэма летазлічэння, якая выкарыстоўваецца і сёння.
1 Kasmach, Lizavetta/Касмач, Лізавета, “Forgotten occupation: Germans and Belarusians in the lands of Ober Ost (1915–17)”/«Забытая акупацыя: немцы і беларусы на землях Обэр-Ост (1915–1917 гг.)» Canadian Slavonic Papers/Revue Canadienne Des Slavistes/Канадаскія славянскія запісы, т. 58, № 4, 2016, с. 321–340. https://doi.org/10.1080/00085006.2016.1238613
2 Северин, Владимир/Сяверын Уладзімір «Гори, свети, моя “Звезда”!»/ Старейшему кинотеатру Гродно — более 100 лет/«Гары, ззяй, мая “Зорка”!»: Старэйшаму кінатэатру Гродна — больш за 100 гадоў. Аргументы и факты в Беларуси/Аргументы і факты ў Беларусі 2 лістапада 2024. www//aif.by/timefree/history/gori_siyay_moya_zvezda_samomu_staromu_kinoteatru_grodno_bolee_100_let Прагледжана 8 сакавіка 2025.
3 «Сіне-Фона», Нум. 17-18 (аб’яднаныя ў адзін выпуск), Студзень 1917, с.70.
4 Кіне-Часопіс», Нум. 1-2 (аб’яднаныя ў адзін выпуск), 27 Студзень 1917, с.87.
5 «Сіне-Фона», Нумары 11-12 (аб’яднаныя ў адзін выпуск), Сакавік 1917, с.91.
6 Iснуе некалькі варыянтаў назвы гэтага фільма: «Памёр, небарака, у бальніцы ваеннай» і «Салдацкае жыццё». Фільм быў выпушчаны ў кастрычніку 1916 года Скобелеўскім Камітэтам. Рэжысёрам выступіў А. Івонін, а галоўную ролю выканаў Мікалай Салтыкоў. hhttps://www.kino-teatr.ru/kino/movie/empire/15216/annot/
7 Гращенкова, И.Н./Грашчанкова, І.М. «Кино Серебряного века Русский кинематограф 10-х годов и Кинематограф Русского послеоктябрьского зарубежья 20-х годов»/«Кіно Сярэбранага веку: расійскі кінематограф 1910-х гадоў і кінематограф расійскай эміграцыі 1920-х гадоў», Министерство культуры Российской Федерации/Міністэрства культуры Расійскай Федэрацыі 2005 с. 130.
8 «Кино для масс: интересные факты из истории кинематографа в Гомеле»/«Кіно для мас: цікавыя факты з гісторыі кінематографа ў Гомелі», Гомельские ведомости/Гомельскія ведамасці 15 Чэрвеня 2017. https://newsgomel.by/archive_news/society/13103--kinoiskusstvo---v-massy-lyubopytnye-fakty-iz-istorii-kinoprokatnogo-dela-v-gomele_27787.html Прагледжана 10 сакавіка 2025.
9 У фільмаграфіі Партэн няма фільма з назвай «Рабаўнік чужога шчасця». Аднак існуе фільм «Die Räuberbraut» («Нявеста разбойніка») 1916 года, і, верагодна, менавіта на яго ідзе спасылка ў артыкуле.
10 «Кіне-Часопіс», Нум. 11-16, 30 Чэрвеня 1917, с. 121. У артыкуле насамрэч сказана: «Рускай Халоднай». Але, зразумела, что Вера Халодная сама па сабе ўжо была «рускай Халоднай», а Жэні Партэн у тэксце названая дацкай актрысай. Відавочна, аўтар меў на ўвазе «дацкую Халодную». На самой жа справе Партэн была немкай, а не датчанкай — але не цяжка здагадацца, што падчас вайны нямецкая актрыса не магла быць надта папулярнай.
11 Leyda, Jay/Лэйда, Джэй. Kino. A History of the Russian and Soviet Film/Кіно: гісторыя расійскага і савецкага фільма, George Allen and Unwin/Джордж Ален і Анвін, 1960, с. 76.
12 Гинзберг, С./Гінзберг, С. Кинематография дореволюционной России/Кінематаграфія дарэвалюцыйнай Расіі Издательство «Искусство»/Выдавецтва «Мастацтва» 1963. С. 156, зноска 115.