Кіно ў камуністычнай Беларусі
1921
На пачатку 1921 года беларуская ўлада працягвала ўтрымліваць лакальны кантроль у многіх сферах, у тым ліку і над кінематографам.
У часопісе Наркамасветы за студзень–люты 1921 года згадваюцца 125 кінапаказаў, прычым 98 з іх пазначаныя як «разнастайнага зместу». Канкрэтныя назвы фільмаў пры гэтым не падаваліся. Паводле выдання, у Мінску на той момант працавалі 5 кінатэатраў: «Чырвоная зорка» (раней — «Гігант»), «Інтэрнацыянал» (раней — «Эдэн»), «Культура» (раней — «Мадэрн»), «Спартак» (раней — «Новы тэатр»)4 і «Камуна» (раней — «Ілюзіён»).5 «Новы тэатр», які пазней стаў «Спартаком»6, быў адкрыты ў 1916 годзе і дакладна працаваў у 1917-м.7 Паводле фатаграфіі з 1918 года, можна меркаваць, што ён дзейнічаў і ў той час.
Мінск, вуліца Захар'еўская-Феліцыянаўская, 1919.
Крыніца: https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=45606872
Вітольд Ашмарын, які на той час быў рэдактарам газеты «Звязда»,8 выказваў незадаволенасць тым, якія фільмы паказвалі беларускія кінатэатры. Як піша даследчыца кіно Наталля Рабчыкава, Ашмарын быў звязаны з расійскім кінематографам яшчэ да рэвалюцыі.9 15 лютага 1921 года ў артыкуле «Экраны Беларусі», надрукаваным у «Звяздзе», ён пісаў, што беларускія кінатэатры круцяць «абрыўкі старых, зношаных стужак, якія скупымі партыямі паступаюць з цэнтру».
Партрэт (манатыпія) Вітольда Ахрамовіча, аўтар — Анатоль Трапані, 1915 год.
Крыніца: «Вітольд Ахрамовіч (Ашмарын) і Леў Куляшоў: ля вытокаў расійскай тэорыі кіно», 2021.
У сваіх нататках Ашмарын прыводзіць адно з нямногіх сведчанняў таго, што ў Беларусі ўсё ж вяліся спробы ўласнай кінавытворчасці: «Вытворчасць нашых фільмаў амаль спынілася праз недахоп плёнкі і хімікатаў». Затым Ашмарын пераходзіць да крытыкі і вызначае вінаватых: «У нашым Народным камісарыяце асветы існуе пададдзел па фота- і кінематаграфіі, які цяпер з вялікай скнарнасцю распаўсюджвае па кінатэатрах старыя стужкі. А між тым гэты пададдзел мог бы пераўтварыцца ў паўнавартаснае самастойнае ўпраўленне: арганізаваць сціплую лакальную вытворчасць, зрабіць нейкі ўнёсак у цэнтр і ўзамен атрымліваць больш і лепшую па якасці плёнку.»10
Праз некалькі дзён у «Звяздзе» з’явіўся яшчэ адзін артыкул, прысвечаны вынікам нарады супрацоўнікаў мастацкага аддзела. Былі прыняты наступныя рашэнні:
- Прызнаць неабходнасць неадкладных дзеянняў для арганізацыі кінавытворчасці ў Беларусі;
- Даручыць распрацоўку тэхнічных, фінансавых і іншых пытанняў, звязаных з гэтай справай, мастацкаму аддзелу — у прыватнасці, яго фотакінасектару.11
Такім чынам, паступова закладалася аснова для больш самастойнай структуры — Кінарэсбел, якая пачне дзейнічаць у чэрвені 1922 года.
У адказ на крытычныя артыкулы ў «Звяздзе» Народны камісарыят асветы (Наркамас) у сакавіку 1921 года закрыў два кінатэатры, хоць у захаваных дакументах не ўдакладняецца, якія менавіта.12
У жніўні 1921 года Ленін абвясціў пра ўвядзенне новай эканамічнай палітыкі (НЭП), якая дазваляла прадпрымальнікам і частцы сялян атрымліваць прыбытак. Ленін верыў, што менавіта стымул да прыбытку здольны аднавіць эканоміку. Гісторыя паказала, што ён меў рацыю.
Гэты плакат быў надрукаваны ў 1930 годзе — ужо пасля таго, як НЭП спынілі. На ім напісана: «З Расіі НЭПаўскай будзе Расія Сацыялістычная (Ленін)».
Крыніца: WillZ8800 — уласная праца, ліцэнзія CC BY-SA 4.0, праз Wikimedia Commons.
Кінагісторык Крысцін Томпсан апісвае, што адбылося ў кінаіндустрыі пасля ўвядзення НЭПу:
Крысцін Томпсан
Крысцін Томпсан і іншыя даследчыкі адзначаюць, што прыватныя кінакампаніі працавалі з матывацыяй атрымаць прыбытак. Гісторык А.М. Яўтушэнка піша, што хаця некаторыя фільмы ішлі бясплатна ў клубах для рабочых і вайскоўцаў, але гэта былі пераважна дакументальныя стужкі альбо агітацыйна-прапагандысцкае кіно. У той час як прыватныя кінатэатры паказвалі больш папулярныя фільмы — за якія можна было браць грошы за ўваход.14 Уладальнікі такіх кінатэатраў, зразумела, не былі зацікаўленыя ў тым, каб паказваць нешта іншае, акрамя дакастрычніцкіх (або імпартных) драм, камедый і рамансаў.
Савецкі кінематаграфіст і гісторык Мікалай Лебедзеў адзначаў, што Камуністычная партыя ўпусціла шанец выкарыстаць НЭП для стварэння стабільнай фінансавай асновы савецкага кінематографа.
Мікалай Лебедзеў
аводле гісторыка Пітэра Кенеза, ужо ў канцы 1921 года ў Маскве аднавіў працу першы камерцыйны кінатэатр. І неўзабаве такіх кінатэатраў стала шмат. Умовамі НЭПу карысталіся ўладальнікі кінатэатраў, якія мелі цалкам зразумелыя фінансавыя матывы — яны пачалі масава паказваць замежныя фільмы.16 Кенез таксама адзначае, што вядомыя нямецкія стужкі, напрыклад «Кабінет доктара Калігары» (1920), паказвалі ў Маскве амаль адразу пасля іх выхаду.17 Гісторык Мікалай Лебедзеў рэзка крытыкаваў гэтую сітуацыю. Пішучы пра сітуацыю ў Маскве, ён адзначаў: «Фота- і кінааддзел Наркамасветы, створаны ва ўмовах ваеннага камунізму, як і яго мясцовыя органы, аказаўся няздольным супрацьстаяць сілам рынку». 18
Das Cabinet des Dr. Caligari/«Кабінет доктара Калігары», студыя Decla-Bioscop AG
Лебедзеў згадваў і іншыя фільмы: «Вітрыны кінатэатраў запоўненыя назвамі бессэнсоўных стужак нямецкай, французскай і амерыканскай вытворчасці: “Прыгоды авантурысткі з Монтэ-Карла”, “Таямніца егіпецкай ночы”, “Дом нянавісці”, “Нявеста сонца”, “У нетрах Парыжа”, “Пяць Ротшыльдаў”, “У кіпцюрах пачвары” і гэтак далей». 19
«Прыгоды авантурысткі з Монтэ-Карла», 1921 год.
Крыніца: https://humus.livejournal.com/5597479.html
«Дом нянавісці», 1918 год.
Крыніца: аўтар невядомы, Інтэрнэт Архіў, грамадскі набытак, Wikimedia Commons.
17 снежня 1920 года ў Канстытуцыю Беларусі былі ўнесены змены, згодна з якімі ствараўся Цэнтральны выканаўчы камітэт (ЦВК) і Савет народных камісараў (Саўнаркам).1 Старшынёй абедзвюх структураў быў абраны Аляксандр Чарвякоў. Вільгельм Кнорын заняў пасаду першага сакратара Цэнтральнага бюро Камуністычнай партыі Беларусі.2 Усевалад Ігнатоўскі узначаліў Народны камісарыят асветы (Наркамас), які праз свой мастацкі аддзел і падраздзяленне Фотакіна курыраваў сферу кіно.3
Вільгельм Кнорын, 1928.
Крыніца: Грамадскі набытак, праз Wikimedia Commons.
Усевалад Ігнатоўскі.
Крыніца: Грамадскі набытак, праз Wikimedia Commons.
1 LLubachko, Ivan S. (Любачка, Іван С.) Belorussia Under Soviet Rule, 1917-1957 [Беларусь пад савецкай уладай, 1917–1957]. The University Press of Kentucky [Выдавецтва ўніверсітэта Кентукі], 1972. с. 49. Цытата Очерки по истории государства и права Белорусской ССР [Нарысы з гісторыі дзяржаўнасці і права БССР], Мінск, 1958, с. 41; Большая советская энциклопедия [Вялікая савецкая энцыклапедыя], 1-е выд., т. 61, Масква, 1929–1948, с. 195; Очерки по истории [Нарысы з гісторыі], с. 41; Съезды Советов ССР [З’езды Саветаў ССР], т. 2, сс. 251–252..
2 Любачка, с. 50.
3 “Усевалад Макаравіч Ігнатоўскі”. Факультэт гісторыі БДУ https://hist.bsu.by/en/honorary-callery-of-the-faculty-of-history/7405-vsevolod-makarovich-ignatovsky-19-04-1881-04-02-1931.html#gsc.tab=0 Прагледжана 26 сакавіка 2025.
4 Школа и культура Советской Белоруссии [Школа і культура Савецкай Беларусі]. Национальная библиотека Беларуси [Нацыянальная бібліятэка Беларусі]. Прагледжана 25 кастрычніка 2025.
5 Леанід Маракоў, Галоўная вуліца Мінска, 1880–1940 гг. Т. 1, Мастацкая літаратура, 2012, с. 14.
6 Воложинский, Владимир (Валожынскі, Уладзімір). “Где в Минске был первый кинотеатр и о чем были первые минские фильмы?” [Дзе ў Мінску быў першы кінатэатр і пра што былі першыя мінскія фільмы?]. Tut.by, 17 красавіка 2013 г. Архівавана ў Internet Archive. https://web.archive.org/web/20180401172506/https://news.tut.by/culture/344182.html Прагледжана 31 ліпеня 2025.
7 Маракоў, с. 8.
8 “О чем просил Сталина один из основателей БелТА перед смертью?” [«Пра што прасіў Сталіна адзін з заснавальнікаў БелТА перад смерцю?»]. Минск-Новости (Мінск-Навіны), 7 мая 2019. https://minsknews.by/o-chem-prosil-stalina-odin-iz-osnovateley-belta-pered-smertyu/ Прагледжана 27 верасня 2025.
9 Рябчикова Н.С (Рабчыкава Н.С). “Витольд Ахрамович (Ашмарин) и Лев Кулешов: у истоков русской кинотеории” [Вітольд Ахрамовіч (Ашмарын) и Леў Куляшоў: ля вытокаў рускай кінатэорыі]. Театр. Живопись. Кино. Музыка [Тэатр. Жывапіс. КІно. Музыка], 2021. № 3. С. 61–79.DOI: 10.35852/2588-0144-2021-3-61-79; Ryabchikova, N. S. “Ранние киноопыты Витольда Ахрамовича, 1913–1918 гг.” [Раннія кінавопыты Вітольда Ахрамовіча, 1913–1918]. Театр. Живопись. Кино. Музыка [Тэатр. Жывапіс. КІно. Музыка], 2022, нум. 2 С. 81 -103 DOI: 10.35852/2588-0144-2022-2-81-103.
10 Ашмарин, В. (Ашмарын, В.) “Экраны Белоруссии” [Экраны Беларусі]. Звезда [Звязда], Нум. 37 (721), 15 лютага 1921. Президентская библиотека Республики Беларусь [Прэзідэнцкая бібліятэка Рэспублікі Беларусь].
11 “Кинопромышленность Белоруссии” [Кiнапрамысловасць Беларусі]. Звезда [Звязда], Нум. 42 (726), 20 лютага 1921. Президентская библиотека Республики Беларусь [Прэзідэнцкая бібліятэка Рэспублікі Беларусь].
12 “Протокол” [Пратакол]. Фонд 42, вопіс 1, справа 76, арк. 42–42б, Национальный архив Республики Беларусь [Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь], Мінск.
13 Thompson, Kristin. (Томпсан, Крысцін) “Government Policies and Practical Necessities in the Soviet Cinema of the 1920s.” [Дзяржаўная палітыка і практычныя патрэбы ў савецкім кінематографе 1920-х гадоў] Red Screen: Politics, Society, Art in Soviet Cinema, edited by Anna Lawton, [Чырвоны экран: палітыка, грамадства, мастацтва ў савецкім кіно, пад рэд. Ганны Лоўтан] Routledge [Рутледж], 1992.
14 Евтушенко, А.М. (Яўтушэнка, A.M.). “Русское кино периода НЭПа в аспекте государственного и партийного строительства” [Рускае кіно перыяду НЭПа ў аспекце дзяржаўнага і партыйнага будаўніцтва]. Вектар навукі ТДУ, https://www.vektornaukitech.ru/jour/article/view/516, с. 112. Прагледжана 15 сакавіка 2025.
15 Лебедев Николай (Лебедзеў, Мікалай). Кино: его краткая история, его возможности, его строительство в советском государстве [Кіно: яго кароткая гісторыя, яго магчымасці, яго будаўніцтва ў савецкай дзяржаве]. Масква: Дзяржаўнае выдавецтва, 1924, с. 97. Цытата Kristin Thompson, (Томпсан, Крысцін) “Government Policies and Practical Necessities in the Soviet Cinema of the 1920s,” [Дзяржаўная палітыка і практычныя патрэбы ў савецкім кінематографе 1920-х гадоў] Red Screen [Чырвоны экран], Routledge [Рутледж], 1992, сс. 49–63.
16 Kenez, Peter (Кенэз, Пітэр) Cinema and Soviet Society: From the Revolution to the Death of Stalin [Кіно і савецкае грамадства: ад рэвалюцыі да смерці Сталіна, I.B. Tauris, [І.Б. Таурыс] 2000, с. 35.
17 Кенэз, с. 35.
18 Лебедев, Николай (Лебедзеў, Мікалай). Очерки истории советского кино [Нарысы з гісторыі савецкага кіно]. Искусство [Мастацтва], 1965.
19 Лебедзеў, с. 146.