Залаты век беларускіх кінатэатраў.
1911-1914
Мазыр
Адзіны тэатр у Мазыры да 1913 года паспеў змяніць некалькі ўладальнікаў, пакінуўшы пасля сабе расчараваных гледачоў і вострых на язык карэспандэнтаў. Апошнія, аднак, даказалі, што сарказм у Мазыры жывы. Калі, нібыта пры ўладальніку нумар два, тэатру ўсё ж дазволілі паказаць «Пахаванне Талстога» ці нейкую іншую стужку, звязаную з яго смерцю, у рэпартажы з’явіўся такі фрагмент: «Электрычнасць здабылі з глыбінь помпавай станцыі; гук палепшылі; фае прыстасавалі. Але зала, зрэшты, засталася цеснай і нізкай; электрычнасць мільгала і часта знікала; пакуль, урэшце, праз нейкі год цьмянае мігценне згасла. Здавалася, што вялікі чалавек паміраў у Мазыры на працягу доўгага часу».
Мазыр, Пакроўская вуліца, пачатак XX стагоддзя.
Крыніца: https://ridero.ru/books/mozyr_i_evrei/freeText/
Пазней «мясцовы ўладальнік Г. Лібман арандаваў за сто пяцьдзясят рублёў на год пустую частку доўгага і вузкага будынка ў цэнтры горада, які меў гучную назву “Пасаж” і месціўся каля яго дому. Там ён зрабіў фае і залу; усталяваў новы электраматор Avans на 12 конскіх сіл, праектар Патэ №2 — і пачаў круціць фільмы. І гледачы, засумаваўшыя па кіно пасля доўгага перапынку, павалілі ў гэты далёкі ад камфорту “электратэатр ілюзіён”, як было напісана на шыльдзе».1
Праектар Патэ №2, рэклама.
Крыніца: Часопіс «Сіне-Фона», 15 красавіка і 1 мая, 1912.
Праектар Патэ №2.
Крыніца: https://museudelcinema.girona.cat/eng/colleccio_objectes_fitxa.php?id=7880
Тэатр меў такі поспех, што Лібман пераабсталяваў старое памяшканне пад фае, узвёў новы будынак — і ўсё шло выдатна, пакуль… «раптам... быў прызначаны новы паліцэйскі чыноўнік, які вырашыў увесці “агульнапрынятыя правілы” ў асобна ўзятым горадзе і, на здзіўленне мазыран і самога ўладальніка, закрыў гэты «Ілюзіён».
Для спадара Лібмана гэта было нібы гром сярод яснага неба. Высветлілася, што не хапала адной, здавалася б, дробязі: план будынка быў пададзены ў губернскі будаўнічы аддзел, але дазволу адтуль яшчэ не атрымалі.
А тэатр адкрылі, як звычайна адкрываецца кіёск з газіроўкай. Спадар Лібман кінуўся ў губерню. Там яму патлумачылі, у чым справа. І так, пасля трох гадоў існавання тэатра, яму давялося пачынаць з самага пачатку...
Прайшло шмат часу. Усе фармальнасці былі выкананыя і агеньчыкі “электратэатра Ілюзіёна” зноў запаліліся — гэтым разам ужо паводле ўсіх правілаў».2
Мазыр, Кірмашовая плошча, пачатак XX стагоддзя.
Крыніца: https://mozyrxxvek.blogspot.com/2015/01/blog-post_87.html
1 «Сіне-Фона», 12 кастрычніка, 1913, Нумар 1, с. 39.
2 Ibid.